ХЕТ-ТРЫК ДЗЯНІСА ТРАПАШКІ

Спорт

ФК «Смалявічы-СТІ» (першая ліга чэмпіянату Беларусі), за які гуляе выхаванец чэрвеньскага футбола Дзяніс Трапашка, пачаў падрыхтоўку да новага сезону.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт клуба, днямі футбалісты правялі на мясцовым гарадскім стадыёне двухбаковую гульню. Каманда падзялілася па колеру манішак на аранжавых і жоўтых. Аранжавыя перамаглі — 4:0. Тры галы — на рахунку Дзяніса Трапашкі.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *