ВЫБУХНУЎ КАЦЁЛ

Безопасность

Вечарам у чацвер у дзвюхкватэрным жылым доме ў вёсцы Ведрыца ўзарваўся бытавы металічны кацёл ацяплення на цвёрдым паліве.

У выніку выбуху пашкоджана сцяна прыбудаванай да дома драўлянай кацельні. На момант здарэння ў дальнім пакоі дома знаходзіліся жыхары. Яны пакінулі жытло самастойна. Ніхто не пацярпеў.

Папярэдняя прычына выбуху — замярзанне вады ў сістэме ацяплення з-за нерэгулярнага і недастатковага прапальвання катла.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *