ВОЛЬГА КРУК — СЯРОД ДЗЕВЯЦІ СТАРЭЙШЫХ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ

Общество

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня гэтага года, дзевяць жыхароў краіны пераадолелі 110-гадовы жыццёвы рубеж.

Сярод іх — і прадстаўніца Чэрвеньшчыны: старэйшай жыхарцы раёна Вользе Васільеўне Крук з вёскі Нежаўка 110-гадоў споўнілася летась 1 ліпеня.

Варта нагадаць, што пэўны час яшчэ адна ўраджэнка Чэрвеньшчыны-Ігуменшчыны, Ганна Адамаўна Барысевіч, увогуле была самай сталай жыхаркай Беларусі. Яна памерла ў 2007 годзе ва ўзросце 118 гадоў.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *