ЖАРТОЎНЫ ГУРТ «ЧЭРВЕНЬСКІЯ БАЛАГУРЫ» АТРЫМАЎ ЗВАННЕ «НАРОДНЫ»!

Общество

Пра гэтую значную падзею ў культурным жыцці Чэрвеньшчыны стала вядома літаральна днямі. За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць званне (найменне) «народны» сярод іншых прысвоена і жартоўнаму гурту «Чэрвеньскія балагуры» (мастацкі кіраўнік — Андрэй Каленік) раённага цэнтра культуры і адпачынку.

Цікава, што адпаведная Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за №97 датавана… 31 снежня 2013 года! Вось такі своеасаблівы навагодні падарунак атрымаўся, пра які, праўда, афіцыйна паведамілі крыху пазней.

Дарэчы, як зазначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, на сёння на Чэрвеньшчыне  маецца яшчэ шэсць народных мастацкіх калектываў і адзін — узорны.

Шчыра віншуем «Чэрвеньскіх балагураў» з такой адзнакай творчай працы і зычым новых адмысловых канцэртаў, конкурсаў і новых вышынь!

Святлана АДАМОВІЧ

Фота забяспечана Андрэем КАЛЕНІКАМ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *