ДАІ РЭКАМЕНДУЕ ЎСТРЫМАЦЦА АД ПАЕЗДАК НА АСАБІСТЫМ ТРАНСПАРЦЕ Ў МОЦНЫЯ МАРАЗЫ

Безопасность

У выпадку крайняй неабходнасці ДАІ раіць грамадзянам перад адпраўленнем у дарогу ўважліва праверыць аўтамабіль і пераканацца ў яго тэхнічнай спраўнасці. Абавязкова неабходна праверыць узровень тэхнічных вадкасцей у аўтамабілі. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на спраўнасць акумулятара. У бачку шклоабмывальніка павінна быць заліта зімовая незамярзальная вадкасць, а на колах — зімовая рызіна. Важна не забыць узяць у дарогу тэрмас з гарачым чаем, зараджаны мабільны тэлефон, буксіровачны трос і лапату.

Вадзіцелі павінны памятаць аб безагаворачным выкананні Правіл дарожнага руху і захавання павышаных мер бяспекі на непрадказальнай зімовай дарозе. Выбіраць бяспечную скорасць руху трэба з улікам стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе. Часам яна можа не перавышаць і 20 км/гадз. Трэба пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад абгонаў. Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, а таксама на пад’ездах да прапынкаў грамадскага транспарту, перакрыжаваннях і пераходах. Лёд тут утвараецца нярэдка нават тады, калі яго няма на астатніх участках дарогі. Тармазіць на такіх участках вельмі небяспечна, лепш загадзя знізіць скорасць руху.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *