НА ФЭСТ ПРЫЕХАЛА КАЗА

Общество

Ды не адна, ды з медзвядзямі!…

Раённы цэнтр культуры і адпачынку ладзіў вясёлае і відовішчнае мерапрыемства — «Калядны фэст».

На яго з’ехаліся групы калядоўшчыкаў з дзесяці сельскіх клубаў і дамоў культуры. Раванічы, Азёрны, Турэц, Рудня ды іншыя ўдзельнікі выступалі на пляцоўцы перад раённым цэнтрам культуры і адпачынку. З такой нагоды завіталі сюды і дарослыя, і дзеці. У праграму выступлення прадстаўнікоў кожнага клуба ўваходзіла калядная песня, калядная гульня і калядная страва. Прысутныя, канешне, ўпадабалі апошні, смачны «конкурс»: многія, асабліва дзеці, з задавальненнем каштавалі бліны, выпечку, розныя прысмакі, якімі шчыра частавалі ўсіх удзельнікі фэсту.

Усе калядоўшчыкі паказалі добрае веданне традыцый, абрадаў, народнага фальклору. Таму месцаў арганізатары вырашылі не размяркоўваць. Дзякуй усім, хто адгукнуўся на прапанову паўдзельнічаць у нашым свяце!

Кацярына МАЛЬКЕВІЧ,

рэжысёр Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *