Калядныя цуды сваімі рукамі

Общество

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы штогод у студзені ладзіцца конкурс творчых работ «Калядныя цуды», дзе ўсе жадаючыя могуць паспрабаваць свае сілы ў вырабе каляднага вянка ці званочка, глінянага сувеніра, віншавальнай паштоўкі, у мастацкім роспісе падсвечніка… Членамі журы з’яўляюцца бацькі, педагогі і самі навучэнцы.

Час з Раства да Вадохрышча называецца Калядамі. Усе весяляцца, надыходзіць пара варажбы.  Самыя актыўныя выхаванцы рыхтуюць тэатралізаванае прадстаўленне, у якім галоўнымі героямі з’яўляюцца Дзед, Баба, Каза, Мядзведзь, Сабака, Чорт ды іншыя традыцыйныя персанажы. Каляда заходзіць у кожную творчую майстэрню, дзе разыгрывае спектакль і атрымлівае заслужанае ўзнагароджанне.

А яшчэ на Каляды спакон веку пяклі печыва ў выглядзе чацвераногай жывёлы, каб ахоўваць хатнюю жывёлу ад псуты і хваробы. Таму і нашы навучэнцы спрабуюць свае сілы ў кулінарным мастацтве на занятках аб’яднання па інтарэсах «Гаспадынька». І іх выпечка не саступае традыцыйнай беларускай!

Самы доўгачаканы этап Калядак — салодкі стол для ўсіх выхаванцаў Цэнтра, са спевамі, гульнямі, святочнай дыскатэкай. Але і на гэтым свята не заканчваецца. Каляды працягваюцца, а калядоўшчыкі наведваюць дамы мясцовых жыхароў.

На Раство прынята дарыць цукеркі, сувеніры ці якія-небудзь карысныя рэчы. Лічылася неабходным наведаць у гэты дзень сем’і родных і сяброў, дзе ёсць маленькія дзеці. І менавіта гэта гуртуе нас і робіць мацнейшымі!

Ала ШЫЛОЎСКАЯ, дырэктар Цэнтра творчасці

дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы

Фота Наталлі СТЫДАЛЬ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *