Яшчэ раз вялікі дзякуй усім!

Общество

Акрамя гэтага пранікнёнага пісьма, мы атрымалі  яшчэ шмат сардэчных, шчырых віншаванняў, прызнанняў у любві “раёнцы” ад нашых пастаянных чытачоў, тых, хто атрымлівае «Раённы веснік» у іншых раёнах нашай вобласці і па-за яе межамі, а таксама ад раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК, раённага аддзела ўнутраных спраў, пракуратуры, раённага аддзела статыстыкі, калектываў Чэрвеньскай друкарні, аўтапарка №20, АСБ «Беларусбанк», раённай падатковай інспекцыі , Руднянскага і Калодзежскага сельвыканкамаў, гімназіі і ўсіх школ г. Чэрвеня і г.п. Смілавічы, раённай бібліятэчнай сістэмы, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і яшчэ многіх сапраўдных прыхільнікаў газеты. Менавіта з вашай дапамогай мы і надалей будзем ствараць цікавую, аўтарытэтную і патрэбную газету, якая заўсёды падзеліцца навінамі, падорыць усмешкі і віншаванні, паспачувае, адным словам — будзе дыхаць з вамі, паважаныя чытачы,  адным паветрам!

Рэдактар — Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *