На семінар у Іерусалім запрошана

Общество

старшы навуковы супрацоўнік  Чэрвеньскага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч

Яго тэма — Другая сусветная вайна і Катастрофа яўрэйскага народа — якраз супадае з той краязнаўча-доследнай работай, якой апошнім часам актыўна займалася Ірына Іванаўна.

Яе і яшчэ адзінаццаць прадстаўнікоў Беларусі запрасіў інстытут “Яд Вашэм” у Іерусаліме, галоўная мэта дзейнасці якога — увекавечванне памяці 6 мільёнаў яўрэяў, знішчаных нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Больш 800 тысяч яўрэяў загінулі на тэрыторыі Беларусі, каля 4 тысяч — на Чэрвеньшчыне.

Вывучэннем Халакоста займаюцца многія вучоныя і даследчыкі ва ўсім свеце. Ізраільскі «Нацыянальны мемарыял катастрофы і гераізму» (Яд Вашэм) —сярод найбольш вядомых навуковых цэнтраў, які спецыялізуецца па гэтай тэме.

Ні адзін год паспяхова ажыццяўляецца  прадстаўлены ім праект народнай памяці ахвяраў Халакоста. І дванаццацідзённы семінар, які ў другі раз праводзіцца на тэрыторыі Ізраіля,  з вучобай, наведваннем гістарычнага музея Яд Вашэм і іншых славутасцей, а таксама прэзентацыяй асабістых праектаў удзельнікаў і практыкумам у Навучальным цэнтры — вельмі важны і карысны адукацыйны аспект для музейных супрацоўнікаў.

Ірына Іванаўна Вабішчэвіч мае намер распавесці не толькі пра работу па прапанаванай тэме раённага краязнаўчага музея, аб  жудаснай трагедыі Чэрвеньскага гета, але пра сусветна вядомых нашых землякоў мастакоў Суціна і Зарфіна. Яна адзначыла:

— Хочацца, каб ведалі, што ёсць у Беларусі такія невялікія мястэчкі як Чэрвень, Смілавічы, якія слынныя таленавітымі людзьмі — не толькі беларусамі, але і яўрэямі.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *