ЗОЛАТА МІНСКА ЗНОЎ НАША!

Спорт

У нядзелю ў сталічным клубе «Тытан» прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў мінулагодніх турніраў, якія праводзіла асацыяцыя аматарскага футбола Мінска.

Кубак і залатыя медалі атрымалі на ёй футбалісты чэрвеньскага «Будаўніка». Наша каманда летась другі год запар выйграла чэмпіянат асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу. У яе складзе выступалі Аляксандр Курыловіч, Сяргей Купровіч, Вячаслаў Целяціцкі, Аляксей Сасункевіч, Дзмітрый Чысты, Уладзімір Тарасік, Юрый Пятроўскі, Яўген Яблонскі, Дзяніс і Дзмітрый Трапашкі, Яўген Канашэвіч, Аляксандр Мальцаў, Антон Масько, Віталь Мельцар, Андрэй Вашкевіч, Яўген Шчарбакоў, Максім Шмаянкоў, Антон Галай і Мікалай Свірыдовіч.

Асобна адзначаны на цырымоніі галкіпер «Будаўніка» Аляксандр Курыловіч. Ён атрымаў прыз лепшага варатара па міні-футболу.

Дарэчы, зараз «Будаўнік» паспяхова выступае ў новым для сябе турніры — чэмпіянаце Мінска па футзале. У апошнім туры чэрвеньцы ўчынілі разгром сталічнаму «Маяку» — 11:2. А ўсяго на іх рахунку — 7 перамог і адна нічыя ў васьмі матчах. Гэта — лепшы вынік сярод 20 каманд, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *