СЯРОД ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ — ДЗЕСЯЦЬ НАШЫХ

Общество

Традыцыйнае адкрытае першынство па вольнай барацьбе пад дэвізам «Скажы СНІДу і наркаманіі «Не!» прайшло ў адзін з апошніх дзён мінулага года ў Чэрвеньскай СДЮШАР. Удзел у спаборніцтвах бралі каля 80 юных спартсменаў 2000 года нараджэння і маладзей з Чэрвеня, Смалявічаў, Мінска і Мар’інай Горкі.

На п’едэстал гонару ўзышлі 10 навучэнцаў нашай спартшколы. Першыя месцы занялі Уладзіслаў Арману і Павел Даноўскі, другое — Аляксандр Ніціеўскі, трэція — Ксення Патаповіч, Антон Ніціеўскі, Арцём Жукоўскі, Канстанцін Радзішэвіч, Яўген Бандыка, Дзяніс Кавалёнак і Павел Вярцінскі.

Фота Ігара АДАМОВІЧА.

На здымку: навучэнцы Чэрвеньскай СДЮШАР —

пераможцы і прызёры спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *