У МУЗЕІ — НАВАГОДНЯЯ ВЫСТАВА

Общество

Яна прадстаўлена прыгожай упакоўкай з кардону для дзіцячых навагодніх падарункаў. Гэта скрыначкі ў выглядзе  Дзеда Мароза, елкі, старажытных замкаў, самавара, аўтамабіляў розных марак, каруселі. А таксама ёсць знакі задыяка і сімвал 2014 года — Конь. Дапаўняюць выставу маляўнічыя календары розных гадоў, на якіх адлюстраваны чароўны свет казкі, непаўторнай адметнасці прырода і прыгожая архітэктура. Усяго каля ста экспанатаў, самы даўні — з 1986 года.

Падрыхтавала такую цікавую экспазіцыю і праводзіць экскурсію па ёй навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага краязнаўчага музея Станіслава Чаславаўна Баркоўская (на здымку). Яна эмацыяльна і на падставе вялікай колькасці разнастайных фактаў распавядае пра гісторыю Новага года, Калядаў, ёлачных цацак, елкі, падарункаў і шмат чаго іншага.  Да таго ж, для пашырэння кругагляду наведвальнікаў па гэтай тэме дэманструе пазнавальны відэафільм, а для дзяцей — яшчэ і вясёлыя мультфільмы, праводзіць гульні. Першым дзеткам-наведвальнікам уручаны падарункі.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *