АХОВА ПРАЦЫ — У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ ПРАФСАЮЗАЎ

Общество

Вынікі работы за 2013 год па паляпшэнню ўмоў працы, быту на вытворчасці, зніжэнню траўматызму ў арганізацыях сельскагаспадарчай галіны абмеркавалі ў чацвер на пленуме Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

З дакладам па гэтаму пытанню выступіла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Сакалоўская. У яго абмеркаванні бралі ўдзел старшыні прафсаюзных камітэтаў, грамадскія інспектары па аховы працы, работнікі гаспадарак.

Пленум прыняў рашэнне, у якім акрэслены меры, накіраваныя на ўдасканаленне работы па ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму.

Ігар АДАМОВІЧ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *