НА КАНІКУЛАХ — У АЗДАРАЎЛЕНЧЫЯ ЛАГЕРЫ

Общество

180 школьнікаў раёна адпачнуць на зімовых канікулах у шасці аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем.

Як паведаміла галоўны спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па Чэрвеньскаму раёну Людміла Паддубіцкая, такія лагеры з 25 да 30 снежня будуць працаваць у гімназіі №1 г.Чэрвеня, СШ №1 г.п.Смілавічы, Лядзенскай, Раваніцкай, Руднянскай і Турэцкай школах.

На аздараўленне школьнікаў са сродкаў сацыяльнага страхавання выдаткавана больш за 28,5 мільярда рублёў (26,6 тысячы рублёў з разліку на адзін койка-дзень).

Пры залічэнні ў лагеры перавага аддаецца дзецям-сіротам, дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў, дзецям з аслабленым здароўем. Праграма знаходжання ў іх будзе насычана забаўляльнымі навагоднімі мерапрыемствамі, экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі, заняткамі ў гуртках па інтарэсах. Адмысловую ўвагу нададуць прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, бяспецы жыццядзейнасці вучняў.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *