Гуляем у рынга!

Спорт

Рынга — гэта спартыўная гульня з адным ці двума кольцамі, якая з’яўляецца як індывідуальным, так і камандным відам спорту. Яна падобная да валейбола.Галоўная мэта гульні-злавіць кальцо і накіраваць яго на бок саперніка,такім чынам, каб яно кранулася пляцоўкі і,канешне,прадухіліць такую спробу з боку саперніка. У рынга перамагае ігрок ці каманда,якая атрымае 15 пунктаў першая.

У ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы»  гэтая гульня развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі і выклікае вялікую цікавасць у навучэнцаў. Вучні неаднаразова абаранялі гонар школы на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь,Кубках Рэспублікі Беларусь,а таксама ўдзельнічалі ў спаборніцтвах у Польшчы. І вось на апошнім ХII Міжнародным турніры па рынга,які праходзіў 8-9 лістапада ў горадзе Мінску,нашы школьнікі паказалі вельмі добрыя вынікі,за што былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і кубкамі.

У катэгорыі «юніёры» вучні 11 класа Шчурко Ігар і Крук Дзмітрый ва ўпартай барацьбе за 3-е месца перамаглі пару з Расіі, вучаніца 9 класа Буйневіч Кацярына ў гэтай жа ўзроставай катэгорыі заваявала 3 месца,вучні 7 класа Юдо Дзмітрый і Ляшук Максім ва ўзроставай катэгорыі  «кадэты» ў двойцы сталі другімі. Яны ў напружаннай барацьбе саступілі толькі нашай жа пары ў складзе вучня 8 класа Іванова Іллі і вучня 9 класа Жыгалковіча Мікалая,якія і сталі абсалютнымі пераможцамі турніра. Таксама ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы» была ўзнагароджана Беларускай Федэрацыяй рынга граматай за выдатныя вынікі ў асабістых і камандных спаборніцтвах XII Міжнароднага турніра па рынга ў г. Мінску!

Вітаем з перамогай! Так трымаць і далей!

Павел Ярашэвіч, настаўнік фізічнай культуры

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *