Нашы барцы — мацнейшыя

Спорт

У апошнія дні лістапада ў Гомелі прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе ў праграме спартакіяды СДЮШАР і ДЮСШ.

Паспяхова выступілі на ім выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР.  Вераніка Мастоўская выйграла спаборніцтвы сярод дзяўчат у вагавой катэгорыі 70 кілаграмаў, а ў юнакоў у вагавой катэгорыі 54 кілаграмы не было роўных Ягору Акулічу.

Як паведаміў трэнер Чэрвеньскай СДЮШАР па вольнай барацьбе Валерый Баторшын, абодва нашы чэмпіёны ўключаны ў склад кадэцкай зборнай Беларусі.

Адметна, што пасля перамогі ў рэспубліканскім першынстве Вераніка Мастоўская стала яшчэ і сярэбраным прызёрам прадстаўнічага міжнароднага турніру ў польскім горадзе Чорны Бор. У гэтых спаборніцтвах, акрамя гаспадароў і прадстаўнікоў Беларусі, бралі ўдзел барцы з Італіі, Швецыі, Аўстрыі, Германіі, Украіны, Расіі, Фінляндыі і Францыі.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *