ТЫДЗЕНЬ МІЛАСЭРНАСЦІ

Общество

ладзіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з другога па сёмага снежня. Падчас яго адбыліся разнастайныя мерапрыемствы.

Адно з самых запамінальных — на базе СШ №3 г.Чэрвеня, якая з’яўляецца апорнай установай адукацыі, што ажыццяўляе адукацыйную інтэграцыю дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Тут прайшла акцыя «Працягні руку сябру». У ёй узялі ўдзел пяць выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (адзін з іх — калясачнік) і педагогі, двое бацькоў, вучні і настаўнікі СШ №3 г.Чэрвеня.

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі арганізавалі канцэртную праграму і праграму «Магія, якая вылечвае» (простыя фокусы для дзяцей і дарослых), сумеснае чаяпіцце.

Юлія МУРАШКА,

галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Фота забяспечана Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *