«ПЕРАТВОРЫМ УВЕСЬ СВЕТ У БІБЛІЯТЭКУ!»

Общество

Пад такім дэвізам Чэрвеньская цэнтральная  раённая бібліятэка далучылася да буккросінгу.

Як растлумачыла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталля Маланка, буккросінг — гэта сусветны рух, сэнс якога — у вольным вандраванні кніг ад чытача да чытача. Паводле яго простых правілаў, наведвальнік можа ўзяць любую кнігу з устаноўленай у фае бібліятэкі скрынкі і, прачытаўшы яе, вярнуць назад, або аддаць іншаму чалавеку. Таксама кожны жадаючы можа прыносіць і пакідаць у скрынцы свае кнігі. Усе выданні буккросінгу  маюць эмблему з выявай кнігі, якая бяжыць.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *