ЗА НЕЗАКОННА ССЕЧАНЫЯ ЕЛКІ БУДУЦЬ ШТРАФАВАЦЬ

Общество

З 15 снежня работнікі Чэрвеньскага лясгаса ўзмоцняць патруляванне лясных масіваў. Як паведамляе інтэрнэт-сайт арганізацыі chervenleshoz.by, такая мера выклікана неабходнасцю павышэння эфектыўнасці барацьбы з незаконнымі рубкамі елак і хвой, папярэджання іншых парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства ў перыяд Калядных і Навагодніх святаў.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, незаконнае знішчэнне, у тым ліку парубка або пашкоджанне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў лясах першай групы дзяржаўнага ляснога фонду караецца штрафам у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 200 базавых велічынь, на юрыдычную асобу — ад 50 да 300 базавых велічынь. Таксама давядзецца кампенсаваць кошт знішчаных дрэваў.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *