З НЕБАМ ПАРАДНЁНЫЯ

Люди и судьбы

Працяг.

Прызнанне лётнага майстэрства.

Да перыяду працы Анатолія Васільевіча Мосіна камандзірам навучальна-трэніровачнага атрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі адносіцца і адно незабыўнае здарэнне. У якасці шэф-пілота ён выконваў рэйс Мінск-Растоў-Тбілісі. Здарылася няштатная сітуацыя. Пры заходзе  ў Растове на пасадку не выпусцілася адна са стоек шасі.  Экіпаж прыняў рашэнне выпрацаваць паліва. Самалёт пачаў кружыць над аэрадромам. Пасажыры захваляваліся. Да іх выйшаў Анатоль Васільевіч і спакойна прадставіўся:

— Я — камандзір навучальна-трэніровачнага атрада. На гэтым борце з’яўляюся шэф-пілотам. Вучу лётчыкаў пераадольваць здарэнні. Супакойцеся, усё будзе добра: самалёт прызямліцца ў Тбілісі па раскладу.

У Растове, пасля пасадкі самалёта, Мосін выйшаў да пасажыраў і падзякаваў за вытрымку, пажадаў здароўя і поспехаў. Яго майстэрства, вопыт, веды дапамаглі ў той сітуацыі выратаваць людзей і самалёт.

За мужнасць і высокае лётнае майстэрства пры выкананні пасадкі ў аварыйнай сітуацыі Анатолія Васільевіча Мосіна ўзнагародзілі Ганаровай граматай Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР.

У 1971 годзе ён пераводзіцца ў літоўскае упраўленне грамадзянскай авіяцыі начальнікам лётна-штурманскага аддзела. У 1974 годзе вяртаецца ў сваю “альма-матэр” ужо ў якасці намесніка начальніка  акадэміі (вучылішча зрабілі акадэміяй) па лётнай падрыхтоўцы. Гэта было прызнаннем яго высокага прафесійнага майстэрства.

У 1977 годзе Мосін зноў вяртаецца ў Літву, дзе працаваў да 1992 года. А як ён працаваў на вызначаных пасадах, расказвалася ў артыкуле “Всё начинается с инициативы”, надрукаваным у часопісе “Авиация” (№7 1983 г.).

Пачынаючы з першых крокаў працы ў грамадзянскай авіяцыі ў сталіцы балот — Пінску, Мосін пастаянна праяўляў ініцыятыву, настойлівасць, творчасць, шукаў і выкарыстоўваў новае.

Самаадданая праца Анатолія Васільевічяа на розных пасадах атрымала  дзяржаўную адзнаку. За мужнасць і высокае лётнае майстэрства яму ў 1983 годзе прысвоена званне “Заслужаны пілот СССР”.

Віншаванні прыходзілі з самых розных куткоў Савецкага Саюза, дзе працавалі яго вучні і сябры.

Знаёмствы — як падарунак лёсу

Ён і сёння мае вельмі шмат сяброў. Нікога з іх не забывае, дапамагае словам і справай. І яны яго памятаюць, паважаюць. Анатоль Васільевіч лічыць падарункам лёсу знаёмства з касманаўтам Паўлам Паповічам праз ягоную жонку, з якой вучыўся ў Саранску.

Іван Ярашэвіч,

г.п. Смілавічы

(Фота аўтара і з сямейнага альбома А.В.Мосіна)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *