У ПЯРЭДАДЗЕНЬ КАЛЯДАЎ ЁЛКІ ПРАДАВАЦЬ ПАЧНУЦЬ

Общество

Спецыялісты Чэрвеньскага лясгаса пачалі вывучаць попыт на навагоднія дрэвы.

Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец,  зараз вядуцца перамовы з патэнцыйнымі іх пакупнікамі. Інфармацыя пра наяўнасць навагодніх ёлак і хвой накіравана ў спецыялізаваныя гандлёвыя сеткі, індывідуальным прадпрымальнікам.

Сёлета Чэрвеньскі лясгас  плануе рэалізаваць каля трох тысяч навагодніх дрэў. Гандаль імі будзе наладжаны ў райцэнтры, Смілавічах і Заводскім раёне сталіцы, пачынаючы з пярэдадня каталіцкіх Калядаў. Набыць навагоднія дрэвы можна будзе і ў лясніцтвах.

Паводле слоў Жанны Чарнавец, іх нарыхтоўка ажыццяўляецца пераважна на спецыялізаваных плантацыях, а таксама з ліку тых дрэў, якія высякаюцца па вытворчай неабходнасці — у парадку расчысткі трас, прасек, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных рубках, калі падрост на іх не падлягае захаванню. Такім чынам, не наносіцца шкода прыродзе.

У пярэдадзень Новага года дзяржаўная лясная ахова будзе рэгулярна праводзіць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленню і прыцягненню да адказнасці грамадзян, якія парушаюць забарону на самастойную нарыхтоўку ёлак без дазвольных дакументаў, а на аўтадарогах выставяць  кантрольныя пасты.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *