ГАЛЯВЫ ЗАЛП ЧЭРВЕНЬСКІХ ФУТБАЛІСТАЎ

Спорт

Выхаванец чэрвеньскага футбола Дзяніс Трапашка забіў чатыры мячы ў матчы апошняга тура чэмпіянату Беларусі ў першай лізе «Смалявічы-СТІ» — «Полацк». Нападаючы смалявіччан вызначыўся на  36-й хвіліне пры ліку 3:0 на карысць гаспадароў поля, забіў чацвёрты (з пенальці) і пяты галы ў вароты «Полацка», а таксама — дзявяты, устанавіўшы канчатковы лік гульні- 9:0.

Дзякуючы гэтаму, наш зямляк з 11 мячамі ўвайшоў у пяцёрку лепшых бамбардзіраў першай лігі. Каманда «Смалявічы-СТІ» з 44 ачкамі фінішавала ў сярэдзіне турнірнай табліцы чэмпіянату — на 8-м месцы.

А ў матчы перадапошняга тура Кубка дублёраў сярод каманд вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь «Дынама» (Мінск) — «БАТЭ» (Барысаў) поспеху дабіўся яшчэ адзін чэрвенец, паўабаронца барысаўчан Яўген Яблонскі. Ён адкрыў лік у гульні, дакладна прабіўшы пенальці на 43-й хвіліне.

Гэты матч «БАТЭ» выйграла — 2:1. За тур да заканчэння групавога этапу спаборніцтваў барысаўчане займаюць другое месца ў турнірнай табліцы, адстаючы на два ачкі ад гродзенскага «Нёмана». А Яўген Яблонскі з дзесяццю забітымі мячамі ўваходзіць у пяцёрку лепшых бамбардзіраў турніру дублёраў.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота з інтэрнэт-сайтаў ФК «БАТЭ» і

«Смалявічы-СТІ»

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *