ТРЫ ГРУПЫ НОВЫХ «ЗОРАК»

Общество

У Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі адбыўся «Дзень пасвячэння ў першакурснікі». Усе тры групы тых, хто толькі пачынае навучанне, прысутнічалі ў зале.

Іх павіншаваў з пачаткам дарогі ў прафесію дырэктар ліцэя Яўген ГІЛЬНІЧ. Ён пажадаў навучэнцам стаць сапраўднымі прафесіяналамі ў сваёй справе.

Потым пачалася конкурсная праграма «Запалі сваю зорку». Каманды ад кожнай з трох груп — 179-я, 180-я і група 2, — дэманстравалі на сцэне «візітку», спаборнічалі ў талантах. Капітаны адказвалі на складаныя пытанні наконт будаўніцтва. У апошнім іспыце ўсёй камандай, хто як мог, спрабавалі весела і «на тэму будаўніцтва» пераагучыць адрыўкі з вядомага кінафільма.

Журы пад кіраўніцтвам дырэктара выстаўляла адзнакі, і па іх выніках першае места заняла група 180. Зал узарваўся радаснымі апладысментамі, бо гэта самая вялікая група ў ліцэі і за яе каманду шмат хто «балеў».

Пасля адбылася штогадовая традыцыйная цырымонія — перадача першакурснікам сімвалічнага Ключа ведаў.

Першы сакратар райкама БРСМ Анастасія САСУНКЕВІЧ уручыла білеты БРСМ тым, хто вырашыў уступіць у арганізацыю. Яна ж правяла і конкурсы на вясёлай дыскатэцы, якой завяршылася святочнае мерапрыемства.

 

Наталля Каралькевіч.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *