І ПРАДУКЦЫІ РАСЛІННАЙ ПАТРЭБНЫ СВОЙ СЕРТЫФІКАТ

Общество

Паважаныя жыхары раёна! У сувязі з размешчанай на афіцыйным сайце Рассельгаснагляду інфармацыяй аб выпадках рэалізацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі, якая паступіла з Рэспублікі Беларусь без суправаджэння фітасанітарнага сертыфікату, Мінская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслін ПАПЯРЭДЖВАЕ:

— Уся прадукцыя расліннага паходжання, якая вывозіцца за межы Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца прадукцыяй высокай фітасанітарнай рызыкі, бо ёсць верагоднасць распаўсюджвання з ёй хвароб і шкоднікаў, якія маюць каранціннае значэнне. Таму яна патрабуе абавязковага кантролю з афармленнем фітасанітарнага сертыфікату.

— Для яго атрымання юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца экспартам насення, раслін і прадукцыі расліннага паходжання, абавязаны не пазней за 15 дзён да адгрузкі названай прадукцыі за межы краіны паведаміць пра гэта ў мясцовыя органы дзяржаўнай службы па каранціну раслін. А за 5 дзён да адгрузкі прад’явіць гэтую прадукцыю для правядзення дзяржаўнага фітасанітарнага кантролю і афармлення адпаведных дакументаў.

— Парушэнне правілаў вывазу і ўвозу з-за мяжы прадукцыі, якая павінна праходзіць каранцінны кантроль, з’яўляецца парушэннем артыкула 15.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і цягне накладанне штрафу да 60 базавых велічынь.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з адгрузкай і паступленнем прадукцыі, просьба звяртацца да інспектара па каранціну раслін па тэлефонах: 52-1-42, 2797904 (МТС).

Ігар САДЧАНКА,

інспектар па каранціну раслін па Чэрвеньскаму і Бярэзінскаму раёнах

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *