КАНТРОЛЬ ЗА СВОЕЧАСОВЫМ ПРАХОДЖАННЕМ ТЭХАГЛЯДУ БУДЗЕ ЎЗМОЦНЕНЫ Ў БЕЛАРУСІ З 20 ЛІСТАПАДА

Общество

Спецыялісты УП «Белтэхагляд», УДАІ МУС і Транспартнай інспекцыі Мінтранса 20 лістапада адкрыюць рэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый рэспублікі.

Будзе ўзмоцнены кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. «Рэйдавыя групы, у склад якіх увойдуць супрацоўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі і прадпрыемства «Белтэхагляд», будуць, у першую чаргу, звяртаць увагу на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама з відавочнымі неадпаведнасцямі па знешняму выгляду», — удакладнілі спецыялісты.

У сталіцы і абласных цэнтрах асаблівая ўвага будзе ўдзелена транспартным сродкам, у якіх перавозяць пасажыраў, і аўтамабілям-таксі. Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Сума штрафу за такое парушэнне складае да дзвюх базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер роўная Br130 тыс.)

Дэкада традыцыйна праводзіцца двойчы ў год — вясной і восенню. Яе асноўная мэта — нагадаць аўтаўладальнікам, што своечасова пройдзены дзяржтэхагляд — залог бяспекі ўсіх удзельнікаў руху на дарогах рэспублікі.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *