«ВЕЧНЫ ВАНДРОЎНІК»

Общество

Пад такой назвай у кастрычніку прайшло пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь», прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, мастака, этнографа, фалькларыста, скульптара Язэпа Драздовіча.

Падрабязна пра жыццё і творчасць «вечнага вандроўніка» распавёў старшыня клуба Уладзімір Дарагуж. Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з працамі пісьменніка, на мультымедыйнай устаноўцы ўбачылі асабістыя фотаздымкі, а таксама маляўнічыя краявіды, партрэты, скульптуры і дываны ў яго выкананні. Колішні настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч распавёў пра навуковую дзейнасць Язэпа Драздовіча. На яго думку, «вечны вандроўнік» быў на шляху да зорак.

У рубрыцы «Наш каляндар» бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю беларускай паэткі Эдзі Агняцвет, чыё 100-годдзе адзначалася сёлета. Сябры клуба з задавальненнем слухалі яе вершы ў выкананні Уладзіміра Адамовіча, Софіі Гурынай, Лідзіі Пыка, Зоі Сушкевіч і Софіі Картавусавай. Удзельнікі сустрэчы таксама паглядзелі фотаздымкі юбіляркі і пазнаёміліся з яе выданнямі, якія пабачылі свет.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *