СВЯТОЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

Общество

Напярэдадні свята Дня пажылых людзей  у раёне арганізаваны  шматлікія мерапрыемствы, падрыхтаваныя Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Так, на гэтым тыдні  ўшаноўвалі састарэлых у дамах сацыяльных паслуг вёсак Анаполле і Асінаўка Калодзежскага сельсавета. У Чэрвеньскім псіханеўралагічным  доме-інтэрнаце арганізавана выстава мастацкіх работ жыхароў інтэрната , прагляд мастацкіх фільмаў. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у турніры на настольнаму тэнісу.

Актыўны ўдзел у пасяджэнні  перасоўнага клуба «Прыстань», якое адбылося ў вёсцы Валевачы, прынялі  яго пастаянныя наведвальнікі.

На працягу тыдня праходзілі і розныя акцыі. Так, у рамках акцыі «Мудрай старасці паклон» работнікі цэнтра віншавалі  стогадовых жахароў раёна, у рамках  акцыі «Рука дапамогі»  — адзінокіх, якія дасягнулі 85-гадовага ўзросту і знаходзяцца на надомным абслугоўванні.

Непасрэдна ў дзень свята,  1 кастрычніка, адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны  работнікамі Руднянскага дома культуры для выхаванцаў мясцовага аддзялення кругласутачнага  знаходжання.

У гэты ж дзень у 11 гадзін гасцінна расчыніць дзверы для ўсіх жыхароў раёна Цэнтр культуры і адпачынку ў Чэрвені, дзе  будзе арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, а затым адбудзецца святочны канцэрт самадзейных артыстаў раёна.

Л.ЦІТАЎКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *