ПЕРАМОЖЦЫ СПАБОРНІЦТВА НА ЖНІВЕ

Общество

Суместным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на ўборцы зерневых у перыяд з 29 ліпеня па 4 жніўня прызнаны:

Сярод гаспадарак раёна — калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Чэрвеньскі райаграсервіс» (кіраўнік С.А.Альшэўскі). На сённяшні дзень у гаспадарцы ўбралі 1689 гектараў. Намалочана 4788 тон збожжа. Уражайнасць скаладае 28,3 цэнтнера з гектара.

У індывідуальным спаборніцтве сярод першай групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-1218» адкрытага акцыянернага таварыства «Валевачы» у складзе старшага камбайнера Уладзіміра Аляксандравіча Пачасуй і камбайнера Віктара Уладзіміравіча Пачасуй, якія ўбралі 327 гектараў і намалацілі 1080 тон збожжа.

Сярод другой групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-10» адкрытага акцыянернага таварыства «Чэрвеньскі райаграсервіс» у саставе старшага камбайнера Міхаіла Мікалаевіча Гатоўкі і камбайнера Сяргея Мікалаевіча Ладуцькі, якія ўбралі 351 гектар збожжа і намалацілі 656 тон.

Сярод трэцяй групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Медыён-310» адкрытага акцыянернага таварыства «10 з’езд Саветаў» у саставе старшага камбайнера Анатоля Леанідавіча Каламейца і камбайнера Сяргея Сяргеевіча Мацюшонка, якія убралі 253 гектара і намалацілі 557 тон збожжа.

Вызначаны пераможцы тыдня сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа.

У першай групе — вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства «Валевачы» Пётр Мікалаевіч Галубец, які на аўтамашыне «МАЗ 555142» (грузапад’ёмнасць 10 тон) перавёз 1510 тон збожжа.

У другой групе — вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства «Крыніца Ігуменшчыны» Вячаслаў Аляксандравіч Філатаў (на здымку), які перавёз на аўтамашыне «САЗ 35071» (грузапад’ёмнасць 3,8 тон) 312,1 тон збожжа.

Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — звяно зернесушыльнага комплексу «ЗСК-40» адкрытага акцыянернага таварыства «10 з’езд Саветаў» у саставе Уладзіміра Аляксеевіча Тозіка і Арцёма Аляксандравіча Радкоўскага, якія дапрацавалі 3000 тон збожжа.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны чырвоныя сцяжкі, удзячныя лісты райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама грашовыя прэміі за кошт сродкаў райкама прафсаюза.

Фота Кацярыны ШУМКО

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *