ЁСЦЬ У ЛЮБЫМ УЗРОСЦЕ АМАТАРЫ ПРЫГАЖОСЦІ

Общество

 

Надзея ТарасенкаВось ужо чацвёрты год для тых жыхароў Чэрвеньшчыны, хто знаходзіцца ў нас на надомным абслугоўванні, мы ладзім добрачынную акцыю «Лепшы падворак». Яе мэта — выяўленне і падтрымка людзей, якія, нягледзячы на праблемы са здароўем, узрост ды іншае, займаюцца развядзеннем кветак і афармленнем прысядзібнага ўчастка. У 2010-ым і 2011-ым гадах у рамках акцыі мы ладзілі конкурс лепшых падворкаў у Чэрвені, у 2012-ым — у Волме, а сёлета — у Турцы.

Таццяна Шклянка

Удзел у конкурсе ўзялі чатыры жанчыны сталага ўзросту — Таццяна Пятроўна Шклянка, Зінаіда Ільінічна Каток, Надзея Пятроўна Тарасенка, Раіса Хакімаўна Ахунова. Пераможцай прызнана Надзея Пятроўна Тарасенка. Яна атрымала Грамату, кветкі, каробку цукерак і набор ручнікоў. Усім астатнім уручаны кветкі і наборы шклянак. Дзякуй ААТ «СТФ-мантаж», чые фундатарскія сродкі сталі матэрыяльнай падтрымкай акцыі. А ўсім чатыром жанчынам мы кажам: вы проста малайцы! Прыемна, што і на Чэрвеньшчыне ёсць у любым узросце аматары прыгажосці, якія любяць яе, цэняць, а галоўнае — ствараюць сваімі рукамі.

Зінаіда Каток
Раіса Ахунова

Таццяна АДЗІНЕЦ,

загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота аўтара

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *