МЫ РАДЫ ЗБІРАЦЦА РАЗАМ…

Общество

Хачу сказаць добрыя словы сацыяльнаму работніку Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталлі Манулік (Таболінай).

Яна змагла зацікавіць нас, пенсіянераў в.Велікаполле, перспектывай сумеснага  баўлення вольнага часу і стварыць клуб «Прыстань». Яна ўзяла нагрузку па арганізацыі пасяджэнняў на сябе. Зрэшты, ёй дапамагае калега — Галіна Карбук.

Мы збіраемся разам, каб паспяваць песні сваёй маладосці і сучасныя, патанцаваць… А яшчэ — дэкламуем вершы, байкі, адгадваем загадкі, атрымліваем прызы і падарункі, дзелімся рэцэптамі прыгатавання страў і кансервавання, навінамі, шмат жартуем. Нас наведваюць прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Пастаянных удзельнікаў клуба — каля 20. Сярод актыўных — Надзея Касцюк, Таццяна Куцаева, Галіна Ганчарык, Валянціна Тарасік, Валянціна Дзьячэнка… А збіраемся мы ў мясцовым клубе дзесьці праз месяц-тры. Адно з апошніх цікавых мерапрыемстваў — наведванне Пятроўскага кірмашу ў Язоўках, дзе было вельмі весела!

Словам, мы рады збірацца разам… Так і жыць цікавей!

Галіна ФАМІНА, пенсіянерка, в.Велікаполле

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *