СОФІІ ВАСІЛЬЕЎНЕ ПЯХОТА — 100 ГАДОЎ!

Люди и судьбы

Паводле пашпартных дадзеных, 1 ліпеня споўніцца 100 гадоў ураджэнцы вёскі Велікаполле Софіі Васільеўне Пяхота (Ладуцька).

Як распавяла яе дачка, жыхарка Чэрвеня Ганна Мікалаеўна Красоўская, у якой вось ужо 7 гадоў жыве сённяшняя юбілярка, яе маці ўсё жыццё працавала ў калгасе. Асабліва цяжка было ў вайну, калі Софія Васільеўна засталася ўдавой, а яны з братам пазбавіліся таты, Пяхоты Мікалая Сцяпанавіча, і ў пасляваенны час, калі даводзілася жанчынам выконваць усю цяжкую мужчынскую працу.

Дарэчы, Софія Васільеўна — з роду доўгажыхароў. Шчыра віншуем яе з шаноўным юбілеем, зычым здароўя, бадзёрасці, аптымізму!

 

Святлана АДАМОВІЧ

P.S. Як распавяла супрацоўніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Інэса Семчанка, 1 ліпеня запісана Днём народзінаў у пашпартах яшчэ дзвюх доўгажыхарак Чэрвеньшчыны — Аксінні Паўлаўны Бандаровіч з в.Анаполле, якой споўніцца 104 гады, і Вольгі Васільеўны Крук з в.Нежаўка, якая стрэне сваё 110-годдзе! Сардэчна віншуем нашых шаноўных доўгажыхарак і жадаем усіх даброт!

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *