Пасля разгромнага паражэння на старце чэмпіянату Мінскай вобласці (першая ліга) на выездзе ад стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» — 1:7, футбалісты чэрвеньскага «Коласа» ў другім туры спаборніцтваў на сваім полі саступілі дзеючаму чэмпіёну прысталічнага рэгіёна, камандзе «Узда» — 1:3. Як і ў першай сустрэчы, адзіны гол у чэрвеньцаў забіў Максім Шалабнёў.
У стартавым саставе «Коласа» на поле выйшлі Аляксандр Курыловіч, Максім Аладка, Максім Шмаянкоў, Яўген Камісаранка, Сяргей Качановіч, Андрэй Суша, Максім Шалабнёў, Дзмітрый Паліўка, Павел Лаўрык, Аляксандр Няхай і Алег Бурмістронак. У другім тайме Яўгена Камісаранку замяніў Ігар Люты, Алега Бурмістронка — Ігар Шмідаў, Андрэя Сушу — Сяргей Канцур.
Астатнія матчы другога тура прынеслі наступныя вынікі:
«Старыя Дарогі» — «Маладзечна-ДЮСШ-4» — 1:0, «Зорка-РФОЦ-Вікторыя» (Мар’іна Горка) — «Беразіно» — 0:0, «Забудова-2007» (Чысць)- «Аграсервіс» (Слуцк) — 1:4, «Нёман-Агра» (Стоўбцы) — «Смалявічы» — 8:3, «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) — «Жодзіна-2007» — 0:2, «Клецк» — «Вілія» (Вілейка) — 6:4. Матч 3-га тура: «Жодзіна-2007» — «Старыя Дарогі» — 0:0.
Наступны матч чэмпіянату «Колас» правядзе ў гэтую суботу, 1 чэрвеня, на сваім полі з дзяржынскай «Лівадыяй-Юні». Пачатак матча — у 16 гадзін.
Становішча каманд на 29 мая:
Г В Н П М А
«Старыя Дарогі» 3 2 1 0 2-0 7
«Нёман-Агра» 2 2 0 0 15-4 6
«Клецк» 2 2 0 0 9-6 6
«Жодзіна-2007» 3 1 2 0 4-2 5
«Аграсервіс» 2 1 1 0 5-2 4
«Узда» 2 1 1 0 5-3 4
«Маладзечна-
ДЮСШ-4» 2 1 0 1 2-1 3
«Смалявічы» 2 1 0 1 9-11 3
«Зорка-РФОЦ-
Вікторыя» 2 0 2 0 1-1 2
«Беразіно» 2 0 1 1 1-3 1
«Лівадыя-Юні» 2 0 0 2 0-3 0
«Вілія» 2 0 0 2 4-8 0
«Забудова-2007» 2 0 0 2 4-10 0
«Колас» 2 0 0 2 2-10 0
Ігар АДАМОВІЧ