УПЕРШЫНЮ Ў МІНСКУ — ПРЭМ’ЕРА ОПЕРЫ МАНЮШКІ

Общество

30 мая і 5 чэрвеня на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры ў Мінску адбудзецца прэм’ера лірыка-камедыйнай оперы выбітнога кампазітара, ураджэнца Ігуменшчыны Станіслава Манюшкі «Verbum Nobile» («Слова гонару»).

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, сусветная прэм’ера оперы адбылася ў 1861 годзе ў Варшаве, дзе ў той перыяд жыў і працаваў Станіслаў Манюшка. Вытанчаны камедыйны сюжэт і яркасць музычных вобразаў прынеслі спектаклю поспех і паставілі оперу ў шэраг лепшых твораў кампазітара.

Першую спробу ажыццявіць пастаноўку ў Беларусі распачаў Камерны музычны тэатр «Галерэя» пры садзейнічанні Музычнага дома  «Класіка». Адмыслова для беларускай прэм’еры оперы пераклад для камернага складу аркестра стварыў дырыжор-пастаноўшчык Іван Касцяхін. Жывы гумар і займальныя сюжэтныя калізіі польскага лібрэта Яна Хенцыньскага знайшлі сваё адлюстраванне ў беларускім перакладзе Дар’і Вашкевіч. Рэжысёрская версія Алены Медзяковой прадставіць жанр класічнай камернай оперы ў арыгінальным сучасным ключы.

Пасля сталічных прэм’ер, спектакль 20 чэрвеня пакажуць у Гродна на старэйшай тэатральнай сцэне Беларусі, адкрытай больш за два стагоддзі таму мецэнатам Антоніем Тызенгаузам (цяпер гэта Гродзенскі абласны тэатр лялек).

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *