Сардэчна дзякуем за ўважлівыя, чулыя, неабыякавыя адносіны да пацыенткі Калтовіч Вольгі Уладзіміраўны работнікам хірургічнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы — урачам, медсёстрам, санітаркам… І асабліва — загадчыку аддзялення Аляксандру Фядосавічу Доўгачу. Паўтара месяца яны рабілі ўсё магчымае і немагчымае. Мы самі знаходзіліся побач з хворай і бачылі на свае вочы тыя клопат і спагаду.
Дзякуй вам, добрыя людзі!
Са шчырай павагай — сям’я КАЛТОВІЧАЎ,
п.Сельгастэхніка