ДБАЕ АБ ЗЕМЛЯКАХ

Общество

Не першы раз на  цэнтральнай плошчы пасёлка Смілавічы жыхары бачаць машыну з каляровай рэкламай аб вялікай карысці для нашага здароўя агародніны. І кожны раз ля яе збіраецца вялікая чарга людзей. Не дзіва гэта! 18 мая з машыны прадавалі агуркі па цане 9500 рублёў за  кілаграм, а памідоры — па 18500 рублёў. Значна танней, чым ва ўсіх смілавіцкіх крамах. Сапраўдная канкурэнцыя. Якасць — выдатная. Маленькія пупырчатыя зялёныя агуркі, чырвоныя памідоры — вачэй не адарваць. І на смак  выдатныя: сам з сябрамі каштаваў.

Дбае аб смілаўчанах Ніна Вікенцьеўна Жалязнова. Яна кіруе ў Смалявіцкім раёне гаспадаркай, якая вырошчвае гародніну ў адкрытым і закрытым грунце. Вось і накіроўвае яна машыну з вельмі патрэбным таварам для стала  смілаўчан. Доўгі час працавала Ніна Вікенцьеўна ў вёсцы Шасціснопы, Смілавіцкім ліцэі, таму і не забывае сваіх землякоў.

Шаноўная Ніна Вікенцьеўна! Усе жыхары смілавіцкага рэгіёна шчыра дзякуюць Вам за клопат. Жадаюць далейшага поспеху. Мяркуюць, нядрэнна было б адкрыць пастаянны гандаль  гароднінай у Смілавічах.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *