СЕЙ, САДЖАЙ, ДЫ ПРА БЯСПЕКУ НЕ ЗАБЫВАЙ!

Безопасность

У Чэрвені прайшоў міжрэгіянальны семінар на тэму: «Арганізацыя бяспечнага правядзення пасяўных работ».

На яго запрасілі галоўных інжынераў, спецыялістаў па ахове працы гаспадарак, райсельгасхарчаў, упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў і прадстаўнікоў прафсаюза АПК з нашага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Бярэзінскага, Барысаўскага і Крупскага раёнаў.

Перад удзельнікамі семінара выступілі спецыялісты камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, аблсельгасхарчу, абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, РУП «Мінскэнерга», дзяржаўтаінспекцыі, санэпідслужбы,  абкама прафсаюза работнікаў АПК.

Гаворка ішла аб рэалізацыі мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы ў арганізацыях, асноўных прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці і патрабаваннях аховы працы пры правядзенні веснавых палявых работ, выкананні заканадаўства аб ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму, забеспячэнне транспартнай і пажарнай бяспекі, здаровых умоў працы ў перыяд пасяўной, а таксама пра ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях і іншае.

Як паведамілі «Раённаму весніку» ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на Чэрвеньшчыне летась ажыццёўлены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыку няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У райсельгасхарчы  створана камісія для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый. Летась такую праверку прайшлі 6 кіраўнікоў і 52 галоўныя спецыялісты. Падобныя камісіі працуюць і ў кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі.

У мэтах папярэджання парушэнняў патрабаванняў правілаў аховы працы, аказання практычнай дапамогі кіраўнікам і спецыялістам у забеспячэнні бяспечнай вытворчасці работ падчас сяўбы, нарыхтоўкі кармоў, уборкі і перапрацоўкі ўраджаю, прыняцця мер па ўхіленню выяўленых недахопаў, у раёне дзейнічае пастаянная мабільная група. Летась ёю абследаваны ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі, ухілена 126  парушэнняў у галіне аховы працы. Стан аховы працы і транспартнай дысцыпліны штоквартальна разглядаецца на пасяджанні камісій па бяспецы дарожнага руху.

Да пачатку веснавых палявых работ у гаспадарках закуплены сродкі індывідуальнай аховы, спецвопратка, абеззаражвальныя і мыючыя сродкі. Задзейнічаная ў  пасяўной кампаніі тэхніка цалкам укамплектаваная вогнетушыцелямі, медыцынскімі аптэчкамі. Арганізаваны штодзённы перадрэйсавы медыцынскі агляд вадзіцеляў і механізатараў. Падчас пасяўных работ будзе наладжана гарачае  харчаванне іх удзельнікаў у полі і сталовых гаспадарак.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *