НАШЫ ЮНЫЯ ФІЗІКІ — ТРЭЦІЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ!

Общество

Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Анжэла Аладка, з першага па чацвёртага сакавіка на базе ліцэя БДУ адбыўся 21-ы Рэспубліканскі турнір юных фізікаў. Упершыню ўдзел у ім брала і каманда Чэрвеньскага раёна (сёлетнія пераможцы абласнога турніру) ў складзе вучняў СШ №1 г.п.Смілавічы Ангеліны Варэнік, Ягора Дарафеева, Ільі Жылкіна, вучаніцы Запольскай СШ Наталлі Гайкевіч і вучня СШ №4 г.Чэрвеня Аляксандра Адзінца пад кіраўніцтвам настаўнікаў Анатоля Канстанцінавіча Шабусава з СШ №1 г.п.Смілавічы і Святланы Канстанцінаўны Кучынскай з СШ №4 г.Чэрвеня.

На прадстаўнічае мерапрыемства былі запрошаны 16 лепшых каманд з усёй рэспублікі. Прыемна, што нашы юныя фізікі заваявалі Дыплом трэцяй ступені!

Шчыра віншуем!

 

Святлана АДАМОВІЧ

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *