СВЯТА ПРАЦЫ

Общество

перадавікоў народнай гаспадаркі Чэрвеньшчыны адбудзецца  ў пятніцу, 1 сакавіка,  у раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Адпаведны план гэтага ўрачыстага мерапрыемства зацверджаны ў райвыканкаме

На ім будуць агучаны вынікі раённага спаборніцтва згодна з прынятымі яго ўмовамі на 2012 год. Пераможцаў  узнагародзяць Ганаровымі  граматамі Мінаблвыканкама, Падзякамі  абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу,  Дыпломамі і грашовымі прэміямі райвыканкама.

Значнае месца адводзіцца ўшанаванню пераможцаў раённага спаборніцтва, чые фотаздымкі будуць змешчаны на раённай Дошцы гонару. Удзел ва ўрачыстасці прымуць шэфы сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі Мінаблвыканкама, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзельнікаў  свята работнікі культуры падрыхтавалі канцэрт, у якім прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы Чэрвеньшчыны.

 

Спісы перадавікоў і падрабязнасці  са свята — у адным з нумароў газеты.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *