НА ПРЫЕМЕ Ў ДЭПУТАТА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЛІЛІІ МАРОЗ

Власть

Лілія Францаўна ўзначальвае ў Савеце Рэспублікі Пастаянную камісію па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву. Але ў гэты дзень да яе маглі звяртацца жыхары нашага раёна па любой праблеме або асабістаму пытанню. Праўда, мець стасункі з дэпутатам пажадалі толькі некалькі чалавек. У прыватнасці, жыхар в. Хвойнікі Мікалай Ашэйчык (на здымку) наведаўся, каб пагаварыць, па яго словах, «за жыццё» і падзякваць Ліліі Францаўне за аказаную яму дапамогу. Яшчэ адна жыхарка Чэрвеня  прасіла паскорыць вырашэнне бытавой праблемы. Астатнія дзве гадзіны  дэпутат вяла размову з прадстаўнікамі раённых служб, якія таксама прысутнічалі  на прыёме, выслухала іх прапановы па ўдасканальванню  заканадаўчай базы, выказала сваё меркаванне аб перспектывах развіцця нашага раёна.

Тое, што ў гэты дзень  на прыём да дэпутата ніхто больш не звярнуўся, дае  падставу сцвярджаць, што мясцовая ўлада і службы раёна  своечасова рэагуюць на ўсе праблемы, якія ўзнікаюць ў насельніцтва.

Людміла Рабецкая.

Фота Эмы Мікульскай

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *