Весткі з бібліятэк

Общество

Чэрвеньскай дзіцячай.

ЗАВІТАЛІ Ў КРАІНУ МАРШАКА.

Усе дзеці, незалежна ад узросту, любяць не толькі казкі, а і вершаваныя аповеды. Асабліва — напісаныя класікамі. Вось і гэтым разам нашы маленькія наведвальнікі — выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада №5 г.Чэрвеня — з задавальненнем завіталі ў краіну Маршака. Напачатку бібліятэкары даступнымі словамі распавялі пра дзіцячага пісьменніка, згадалі яго асноўныя творы, а затым зачытвалі вершы, многія з якіх выхаванцы садка падхоплівалі хорам. Затым іх чакала невялікая віктарына, прагляд мультфільма «Кошчын дом» і кніг Маршака, якія ёсць у бібліятэцы. Нягледзячы на тое, што некаторыя з нашых юных наведвальнікаў яшчэ не ўмеюць чытаць, яны з цікавасцю пагарталі кніжкі, разглядаючы карцінкі.

Алена МАТВЕЕВА,

намеснік дырэктара Чэрвеньскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па рабоце з дзецьмі

 

СУПРАЦЬ ПРАВАПАРУШЭННЯЎ…

На гадзіну стасункаў «Ад безадказнасці да правапарушэнняў — адзін крок» да нас завіталі чацвёртакласнікі СШ №2 г.Чэрвеня. Да мерапрыемства мы падрыхтавалі аднайменную выставу кніг. А падчас яго ў вершаванай і празаічнай форме распавядалі пра адміністрацыйнае права. Спадарожна задавалі пытанні, прымушаючы дзяцей думаць і разважаць. Ім цікава было даведацца, якія бываюць віды парушэнняў, якое пакаранне за іх прадугледжана і з якога ўзросту, што такое адміністрацыйны праступак ды іншае. Слухалі школьнікі вельмі ўважліва. Іх адказы на пытанні былі жывымі. Напрыканцы яны паўдзельнічалі ў віктарыне «Правы ў казках».

 

… ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

У «круглым» стале «Беражы здароўе з маладосці» ўзялі ўдзел васьмікласнікі гімназіі №1 г.Чэрвеня. На мерапрыемства ў якасці гасцей мы запрасілі ўрача псіхіятра-нарколага Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Дзмітрыя Кулеўскага, спецыяліста-валеолага Наталлю Севярын і загадчыцу аддзела гігіены Чэрвеньскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дыяну Тумар.

Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу па тэме, зрабілі экскурс у гісторыю здаровага ладу жыцця і медыцыны. Гімназісты даведаліся, што адным з паказчыкаў здароўя з’яўляецца доўгажыхарства. А дзе няма здароўя, там не будзе і даўгалецця. Пачулі яны таксама пра асноўныя складнікі здаровага ладу жыцця.

З цікавасцю слухалі нашы чытачы гасцей, якія распавялі шмат усяго карыснага, далі слушныя парады па здароваму ладу жыцця. Прычым прымусілі задумацца, чаму дзецям і падлеткам нельга піць піва, навошта чысціць камп’ютар і рабіць перапынкі падчас працы ці гульні за ім, ды над іншым.

 

Любоў ДЖАФАРАВА,

бібліятэкар

 


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *