ПАСЛЯ КАЛЕДЖА — ВА УНІВЕРСІТЭТ

Общество

Аб спецыялістах сельскагаспадарчай вытворчасці з вышэйшай адукацыяй, якіх падрыхтаваў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт з ліку выпускнікоў Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, ідуць з гаспадарак вельмі добрыя водгукі. Каледж закладвае грунтоўную базу ведаў і ўменняў. Таму першы прарэктар універсітэта Аляксандр Аляксандравіч Дудук наведаў агранамічнае і заатэхнічнае аддзяленні завочнай формы атрымання адукацыі нашай навучальнай установы. Тут напрыканцы лістапада атрымалі дыпломы аграномаў 52 і заатэхнікаў 36 чалавек.

Гэта — вострадэфіцытныя спецыялісты. З імі і вялі гутарку дырэктар каледжа Тамара Канстанцінаўна Сень і Аляксандр Аляксандравіч Дудук аб падаўжэнні вучобы ва ўніверсітэце па сістэме інтэграванага навучання. Згадзіліся з прапановай 14 выпускнікоў.

Гэта — не адзіны факт супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы кадраў. Яно ўсталявалася на пастаяннай аснове і з’яўляецца карысным для абодвух бакоў. Датычыцца такая практыка і дзённай формы навучання.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *