Весткі з бібліятэк

Общество

Нядаўна наша пастаянная чытачка, маладая матуля Настасся Ажар з вёскі Прамень нарадзіла дачушку. З гэтай нагоды мы з юнымі чытачамі наведаліся да яе, павіншавалі, падаравалі кнігу “Энцыклапедыя маладой сям’і”. Кранулі гэтую матулі і вершы, якія чыталі Паліна Князік і Ліза Паварыч.

А ў вёсцы Рэчкі завіталі да Веры Андрэеўны Багамаз. У яе дзіця-інвалід. Яго матуля не аддала ў інвалідны дом, вось ужо 30 гадоў даглядае сама. Таіска не ўмее чытаць, але з задавальненнем гартае часопісы, якія ёй прынеслі.

Непасрэдна ў бібліятэцы мы правялі пазнавальную гадзіну “Збіраем лекавыя травы”. Размова ішла пра падарожнік, календулу, якія растуць амаль паўсюдна. Гэтыя расліны добра лечаць лёгкія раны, ад укусаў камароў. Дзяўчынкам параілі збіраць крапіву, каб валасы былі шаўкавістыя і бліскучыя.  З цікавасцю дзеткі разглядалі растаропшу. Расліна гэтая паўднёвая, але ўжо шмат у каго расце на нашых агародах.

Лекавыя ўласцівасці рамонкі, алоэ, кропу прачыталі з кнігі Ул.Мураха “Кладовыя прыроды”.

Таццяна ЖДАНОВІЧ,

бібліятэкар Лучскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *