Валянціна Тарасік зноў узначаліла раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання Фонда міру

Общество

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» правяла справаздачна-выбарчы сход, на якім былі агучаны асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі і лічбы па збору сродкаў.

Фонд міру надае вялікую ўвагу міжнародным зносінам, культурнаму абмену паміж краінамі. Разам з Міжнародным клубам жонак паслоў і дыпламатаў ён выступіў ініцыятарам дабрачыннай акцыі, якая прайшла сёлета на Чэрвеньшчыне. Удзельніцы клуба аказалі дапамогу Смілавіцкаму прытулку і аддзяленню дзённага знаходжання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на агульную суму больш за 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

Падчас сходу старшыня раённай арганізацыі Фонда міру, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік адзначыла актыўнасць насельніцтва, арганізацый раёна па збору сродкаў у Фонд міру. У параўнанні з мінулым годам сума грашовых паступленняў узрасла амаль у 10 разоў і на сёння склала каля 3 мільёнаў беларускіх рублёў. Найбольшыя сумы выдаткавалі Цэнтральная раённая бальніца, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзел адукацыі райвыканкама. Добра спрацавалі Смілавіцкі пасялковы Савет, Смілавіцкі, Валевачоўскі і Раваніцкі сельсаветы.

Валянціна Тарасік дала высокую ацэнку грамадзянскай пазіцыі членаў праўлення раённай арганізацыі Фонда. Падчас выбараў яны ўваходзілі ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій, выконвалі функцыі назіральнікаў.

На справаздачна-выбарчым сходзе Валянціну Тарасік зноў абралі старшынёй раённай арганізацыі Фонда міру. Пасаду намесніка заняла намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька. Абавязкі рэвізора будзе выконваць начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Таццяна Бушкевіч. Сакратаром абрана начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Таццяна Нагорная. Валянціну Тарасік, Алу Шахоцька і Таццяну Нагорную дэлегавалі на 5 абласную канферэнцыю Беларускага фонду міру, якая адбудзецца 9 лістапада.

У справаздачна-выбарчым сходзе прыняла ўдзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення Фонду Любоў Ермаловіч, якая ў сваім выступленні акрэсліла асноўныя накірункі дзейнасці абласнога Фонду міру.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *