ВЫБРАЛІ ЧЛЕНАЎ СЕНАТА

Общество

У аўторак 26 дэпутатаў Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў мелі гонар у складзе 640 дэпутатаў гарадскіх і раённых Саветаў вобласці на агульным сходзе, які адбыўся ў Маладзечна, выбраць  ад Мінскай вобласці 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыяльнальнага сходу Беларусі пятага склікання. Права адкрыць сход было прадастаўлена дэпутату Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Анатолію Куліку. Падчас тайнага галасавання ўсе 8 кандыдатаў атрымалі неабходную колькасць галасоў прысутных на сходзе дэпутатаў.

У ліку тых, каму даверана прадстаўляць  інтарэсы рэгіёна ў верхняй палаце парламента, старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, старшыня СВК «Агракамбінат «Сноў» Мікалай Радаман, загадчык першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы Лілія Мароз, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» Яўген Карашкоў,начальнік цэха ААТ «Беларускалій» Уладзімір Паўлюкевіч, генеральны дырэктар СТАА»ХенкельБаўтэхнік» Сяргей Навіцкі, дырэктар ДУ «Палац культуры г. Маладзечна» Святлана Сарока.

Л. Рабецкая

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *