ЧЭРВЕНЬШЧЫНА ВЫЛУЧЫЛА КАНДЫДАТА Ў ЧЛЕНЫ ВЕРХНЯЙ ПАЛАТЫ ПАРЛАМЕНТА

Общество

На сумесным пасяджэнні прэзідыума Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў і Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта прынята рашэнне вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Лілію Францаўну Мароз.

Нарадзілася яна 23 верасня 1956 года, па прафесіі — юрыст, загадчык Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы. Жыве ў Мінску, беспартыйная.

У адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў членаў Савета Рэспублікі, сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў. Затым з 6 да 25 верасня на сходах дэпутатаў базавых узроўняў усіх абласцей і горада Мінска будзе вызначана, хто зойме месца ў верхняй палаце парламента.

Членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (па восем чалавек ад кожнай вобласці і Мінска) абіраюць шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем — прызначае Прэзідэнт.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *