ШОСТЫ МІЛЬЁН ТОН ЗБОЖЖА

Общество

Паводле даных на 6 жніўня, намалочана 6 млн. 325,4 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць дасягае 38,3 ц/га, на аналагічную дату мінулага года яна складала 34,6 ц/га.

Самыя высокія аб’ёмы намалоту збожжа ў Мінскай вобласці — 1,5 млн.т, ураджайнасць складае 41 ц/га. У Гродзенскай вобласці сабрана 1 млн. 220,2 тыс.т, там сярэдняя ўраджайнасць 48,7 ц/га. Блізкая да завяршэння ўборкі Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 89,3 працэнта плошчаў, там намалочана 1 млн. 247,4 тыс.т, ураджайнасць складае 39,3 ц/га.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *