Віншаванні ад прафсаюза

Общество

Адразу ў дзвюх намінацыях выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва на жніве за мінулы тыдзень прадстаўнікі ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод».

Па  другой групе камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «ДОН-1500Б» у складзе Станіслава Баброўскага (на ніжнім здымку — у цэнтры) і яго сына Сяргея. Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа (па другой групе) — вадзіцель аўтамашыны «ГАЗ-53» Уладзімір Кацько (на верхнім здымку — злева).

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Сакалоўская ўручыла ім чырвоныя сцяжкі, удзячныя лісты і грашовыя прэміі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *