У ЗАСЕКІ ДЗЯРЖАВЫ

Общество

Адначасова са жнівом сельгасвытворцы раёна пастаўляюць зерне ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам на хлебапрыёмны пункт. Чацвёртая частка  яго ўжо выканана. З запланаваных 12500 тон дастаўлена 3120 тон зерня.

Найболей — з ААТ «Райаграсервіс». Пры плане 1400 тон адсюль паступіла ўжо 802 тоны зерня, што складае 57,3 працэнта. Пераважна гэта пшаніца — 754 тоны.

На 50 працэнтаў выканаў дзяржзаказ ААТ «Ганута-Агра», на 44 працэнты — філіял «Велікаполле».

Гаспадаркі рэалізуюць зерне і на вытворчасць спірту. Пераважна — трыцікале і збожжа. Пры заданні 2500 тон пастаўлена 1454 тоны зерня гэтых культур, што складае 58 працэнтаў. Перавыканала заданне ААТ «Валевачы»:  пры плане 250 тон рэалізавана 281 тона зерня, што складае 112 працэнтаў; 279 тон (93%) на рахунку ААТ «Лядзенскі».

Урадзіў сёлета ў раёне і азімы рапс. Сярэдняя ўраджайнасць яго 22,6 цэнтнера з гектара, а ў СПФ «Аграбуд» — 37, 1, у эксперыментальнай базе «Натальеўск» — 28,8 цэнтнера з гектара.

Па стану на 3 жніўня ўбралі рапс на 4844-х гектарах з 5494-х неабходных. Намалацілі 10942 тоны масланасення рапсу. Выканана заданне па рэалізацыі яго ў лік дзяржзаказу:  з неабходных 2000 тон пастаўлена 2007 тон.

Выкарыстоўваючы спрыяльнае надвор’е, хлебаробы раёна стараюцца як хутчэй завяршыць жніво, рыхтуюць глебу пад сяўбу азімага рапсу ўраджаю наступнага года.

А.РУЖЫН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *