НАРОДНЫ КАЛЯНДАР. ЛІПЕНЬ

Общество

Сёмы месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня. Назва паходзіць ад слова «ліпа». (Дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару.) Рымляне да 44 года называлі месяц проста пятым (квінтыліс), паколькі год пачынаўся з сакавіка. Затым з прычыны трагічнай смерці Юлія Цэзара перайменавалі квінтыліс у юліус, таму і захаваліся juillet – у французаў, Juli – у немцаў, July – у англічан, июль – у рускіх.

Прыметы ў ліпені

У ліпені на двары пуста, а ў поле густа. У ліпені хмары распасціраюцца па небе палосамі — будзе дождж. Калі раніцай трава сухая — да ночы чакай дажджу. Зелянявая афарбоўка месяца — прыкмета наступу моцнай засухі.

У ліпені калі можна ўяўна павесіць вядро на рог месяца — быць сушы. Калі ж вядро «валіцца» — да дажджу. Гэта прымета прадказвае надвор’е за адзін-два тыдні наперад. Раніцай туман  сцелецца па траве — будзе добрае надвор’е. Усім лета прыгожа, ды верхавіна лета цяжкая». Калі ў трэцяй дэкадзе ліпеня лісце бярозы пачынае жоўкнуць з верхавіны — чакай ранняй восені і вясны.

6 ліпеня. Купала (Купалле) – старажытнае абрадавае свята сонца і агню, урадлівасці і росквіту зямлі. Прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння. «Дзень адбаўляецца, ноч прыбаўляецца», – кажуць у народзе, і нездарма захаваўся звычай наглядаць за свяцілам як «сонца грэе». «Сёння Купала, заўтра Іван…», – гаворыцца ў песнях. Гэтыя і іншыя факты даюць падставу сцвярджаць, што Купала – язычніцкае свята.

Папараць-кветка — асноўная купальская кветка, якая згодна легендзе, зацвітае апоўначы на свята і якую адпраўляюцца шукаць. Хлопцы пад вечар сцягвалі старыя рэчы, галлё для вогнішча. Месца для яго часцей выбіралася на высокім беразе ракі ці возера, на паляне, каля жыта. Праводзілі абрад здабывання жывога агню – церлі асінавыя палкі. «Сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў», – спявалі ўдзельнікі свята. Вакол купальскага кастра вадзілі гульнёвыя карагоды, спявалі песні.  Ля вогнішча ўсе частаваліся абрадавай стравай, моладзь пераскоквала цераз агонь – ён лічыўся ачышчальным ад злых духаў.

7 ліпеня. Іван Купала (Іван Купальны, Іван, Пятроўскі Іван, Іван Летні, Іван Вялікі, Іван Посны, Іван Злосны, Іван Ведзьмін, Ян). Працяг купальскага свята. «Учора была Купала, а сёння Іван…», – спяваецца ў народнай песні. «На Пятроўскага Івана павінны быць гуркі ў мужыка, не толькі ў пана», – распавядае даўняя прыкмета. Другі дзень больш адпавядае царкоўным звычаям, бо адзначаецца нараджэнне Іаана Хрысціцеля.

Бяздзетнаму святару Захарыю, што жыў у Хаўроне (Іудзейскія горы), аднойчы архангел Гаўрыіл паведаміў, што яго жонка Елісавета народзіць сына, якога неабходна назваць Іаанам і які затым многіх з сыноў Ізраілевых паверне да Госпада Бога. Анямелы за сваё сумненне Захарый  загаварыў на восьмы тыдзень нараджэння Прадцечы, калі даў імя яму, як і прадказвалася – Іаан, што значыла «дар Божы». Іаан Хрысціцель прадказаў прыход Ісуса Хрыста і прапаведаваў яго вучэнне. Ён распачаў абрад хрышчэння ў вадаёмах і прымаў хрышчэнне ў Іардане ў самога Ісуса Хрыста.

Абрад з вадою супаў з язычніцкім купаннем у расе і вадзе, у якой, як лічалася, само сонца купалася.

12 ліпеня. Пятро (Пятроў дзень). Старадаўняе земляробчае свята, якое завяршае Купалле. Селянін заўважаў: «Святы Пятро – у жыце ядро», «Пятрок у касу звоніць».

Лічылася, што пасля Пятра лета ідзе на спад. «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток», «Пётр і Павел на гадзіну дзень убавіў, Ілля-прарок два ўвалок».

14 ліпеня. Кузьма і Дзям`ян. Свята кавалёў

21 ліпеня. Градавы дзень. Засцерагаў ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы.

(Паводле сайтаў Інтэрнэта)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *