Трэцяе месца ў конкурсе “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі” заняў Павел Шынкевіч з Чэрвеня

Общество

Павел Шынкевіч

У панядзелак упраўленне унутраных спраў Мінаблвыканкама абвясціла вынікі конкурсу на званне «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі Мінскай вобласці-10». Пераможцы вызначаліся паказчыкамі ў прафесійнай дзейнасці і фізічнай падрыхтоўцы. Трэцяе месца ў гэтым конкурсе конкурсе прысуджана ўчастковаму інспектару Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў лейтэнанту Паўлу Шынкевічу.

Яму даручаны адзін з вялікіх па тэрыторыі  і колькасці насельніцтва ўчастак — Раваніцкі сельскі Савет.

На ўрачыстым пасяджанні ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама Паўлу Шынкевічу ўручылі крыштальны Кубак пераможцы і грашовую прэмію. Неўзабаве яму, як пераможцу, паабяцалі выдзеліць службовую машыну, што паспрыяе яшчэ лепшым стасункам участковага інспектара з мясцовым насельніцтвам.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *